Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1989 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1390 пацыентаў.

Учора паведамлялася пра 1993 выпадкі, пазаўчора — 1955. Максімум быў у мінулую пятніцу — 1994.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 538 086 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 518 715.

За ўвесь час памерлі 4143 чалавекі (14 за суткі), паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 36 760 тэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0