Пакупніца паслізнулася, наступіўшы на ліст капусты, павалілася і зламала руку, паведамляюць naviny.online.
Жанчына вырашыла спагнаць з крамы кампенсацыю маральнай шкоды — 3 тысячы рублёў.
Гіпермаркет і клінінгавая кампанія, якая прыбірае ў ім, пазоў не прызналі.
Вердыкт суда: прывёў да пералому «стан падлогі ў гіпермаркеце». Пазоў жанчыны задаволілі, але на 2,5 тысячы рублёў.
Гіпермаркет падаваў скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі. Але абласны суд вырашыў, што крама ўсё ж павінна выплаціць пакупніцы грашовую кампенсацыю.





