Ужо з 1 кастрычніка плануецца пачаць рамонт дэфармацыйных швоў на пуцеправодзе на трэцім узроўні развязкі праспект Дзяржынскага і праспект Жукава.

— Гэта збудаванне адкрылі 11 гадоў таму, і цяпер наспела неабходнасць рамонту. Дэфармацыйныя швы ўжо разбураюцца, зацякаюць, пачынае разбурацца рыгельная сістэма маставога збудавання. Для абнаўлення прыйдзецца на пару тыдняў закрываць папалосны рух на аб'екце.

Чыноўнік адзначыў, што працы прыносяць пэўны дыскамфорт аўтамабілістам, але інакш нельга правесці якасны рамонт збудавання.

— У снежні плануем пачаць рэканструкцыю буйнога пуцеправода на праспекце Жукава ў раёне станцыі Мінск-Таварны. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, ужо праводзяцца таргі па выбары падрадчыка, — дадаў Глінскі.

Паводле слоў кіраўніка Гаррамаўтадара, гэты рамонт будзе скончаны ўжо ў наступным годзе. Усяго ж у гэтым годзе ў сталіцы былі адрамантаваны каля 10 пуцеправодаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0