«Прадстаўнікі актыву руху «Рабочы Рух», якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і далейшую вярбоўку работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў перамен, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару», — распавёў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Нагадаем, арышты і ператрусы ў лідараў рабочага руху праходзілі з 21 па 23 верасня. Сілавікі прыйшлі ў дамы прадстаўнікоў стачкамаў чатырох буйных прадпрыемстваў у розных гарадах краіны: «Гродна Азота», «Беларускага металургічнага завода» ў Жлобіне, «Нафтана» ў Наваполацку і Беларускай чыгункі. Некаторых з іх праз суткі адпусцілі, але 13 чалавек апынуліся ў СІЗА КДБ і Гомельскім СІЗА №3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0