Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

Тым не менш, апошняе даследаванне паказвае, што анамальна хуткае старэнне — цалкам магчымы біялагічны факт. Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што маладыя маці, якія ў першыя паўгода жыцця дзіцяці спалі кожную ноч менш за сем гадзін, мелі на чатыры-сем гадоў большы біялагічны ўзрост, чым тыя, хто спаў сем гадзін і больш, піша Daily Mail.

Каб атрымаць такія даныя, даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе прааналізавалі даныя 33 маладых маці ва ўзросце ад 23 да 45 гадоў. У жанчын вымералі даўжыню целамераў — структур ДНК на канцах храмасом, што паказваюць на біялагічны ўзрост. Целамеры абараняюць храмасомы ад пашкоджання і скарачаюцца з кожным годам жыцця чалавека.

Чытайце таксама: Гэтая жывёла можа дапамагчы стварыць лекі ад кавіду

Што да маладых маці, пакуль невядома, наколькі працяглым будзе эфект ад недасыпу, выяўлены каліфарнійскімі навукоўцамі. Але і раней вучоныя ведалі, што некаторыя з’явы могуць паскорыць старэнне. Сярод іх курэнне, злоўжыванне алкаголем, лішняя вага і маларухомасць — усе гэтыя прычыны ўплываюць на старэнне прыкладна на 9,2%. Яшчэ 9% набіраюць негатыўныя жыццёвыя падзеі накшталт беспрацоўя, смерці дзіцяці або пастаноўкі смяротнага дыягназу.

Як шок выклікае пасівенне валасоў

Дэрматолагам вядомая хвароба пад назвай сіндром Марыі Антуанеты, выкліканы шокам ці моцным стрэсам. Гэты сіндром выклікае частковае аблысенне або пасівенне. Сустракаецца гэта не так часта і займае больш часу, чым адна ноч, за якую нібыта пасівела сама апошняя каралева Францыі.

Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

Дзякуючы эксперыменту на мышах, навукоўцы з Гарварда разабраліся, як працуе анамальна хуткае пасівенне. Згодна з імі, стрэсавыя сітуацыя актывіруюць нервы, якія часткова адказваюць за рэакцыю «бі ці бяжы» ў секцыі нервовай сістэмы, адказнай за кантроль аўтаматычных функцый цела.

Гэта выклікае сталае пашкоджанне клетак у валасяных фалікулах, якія граюць асноўную ролю ў вытворчасці меланіну — пігменту, што дае колер валасам. Цікава, што, згодна з працай навукоўцаў амерыканскага Калумбійскага ўніверсітэта, калі знізіць узровень стрэсу, гэта можа павярнуць працэс пасівення ў адваротны бок.

Аперацыі могуць паскорыць старэнне

Перажытыя аперацыі і ўжыванне анестэзіі ў некаторых выпадках таксама могуць павялічваць біялагічны ўзрост і негатыўна ўплываць на мозг. Большасць людзей пасля такіх медыцынскіх умяшанняў не будуць мець ніякіх доўгатэрміновых наступстваў для мозга, але частка пажылых пацыентаў з лёгкімі кагнітыўнымі праблемамі рызыкуюць атрымаць паўнавартасную дэменцыю.

Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

Верагоднасць кагнітыўных праблем, якія захаваюцца на доўгі час, большая ў тых пацыентаў, хто доўга знаходзіцца ў палаце рэанімацыі. Гэта можна патлумачыць так званай «гіпотэзай уразлівага мозга», згодна з якой некаторыя пацыенты часцей адчуваюць уплыў аперацый ці анестэзіі на кагнітыўныя здольнасці.

Прычынай гэтаму можа быць дыягназ накшталт дыябету ці хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх, а таксама ўцечка гематаэнцэфалічнага бар’ера, які ў норме абараняе мозг ад таксінаў. Калі ж бар’ер чамусьці не выконвае свае функцыі, у мозг пацыента трапляе занадта шмат лекаў, у тым ліку тых, што ўжываюцца для анестэзіі. У самім мозгу развіваецца запаленне.

Чытайце таксама: Бустарныя вакцыны: што гэта такое, ці рабіць іх супраць COVID-19 і чаму вакол іх разгарнулася сусветная спрэчка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0