Па словах Жарына, такую інфармацыю ім паведамілі літоўскія спецслужбы. Нібыта 22 ліпеня пад Друскенікамі літоўскія памежнікі арыштавалі групу з 15 чалавек, грамадзян Ірака і Расіі, разам з якімі было двое дзяцей ва ўзросце 6 і 1,5 года. Пасля затрымання дарослыя паведамілі памежнікам, што не могуць разбудзіць дзяцей, і папрасілі дапамогі.
Апісваючы абставіны, яны сказалі, што адзін з беларусаў, які суправаджаў іх, даў ім дзве таблеткі для дзяцей, каб яны «не плакалі пры перасячэнні мяжы».
У выніку дзяцей шпіталізавалі. Дактары выявілі наркотык метадон. Па словах польскіх сілавікоў, дзеці маглі загінуць, калі б не хуткае ўмяшальніцтва літоўскіх памежнікаў і дактароў.
Чытайце таксама: Кіраўнік МУС Польшчы: Са жніўня было 9400 спроб нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу