Фінскі міністр паведаміў газеце Helsingin Sanomat, што давёў беларускаму міністру, што Фінляндыя гатова ўзяць удзел ва ўрэгуляванні беларускага крызісу ў рамках платформы АБСЕ. Таксама ён нагадаў Макею, што беларуская апазіцыя неаднаразова заклікала да дыялогу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэтыя заявы.

Пека Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімірам Макеем падымалася тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС.

Нагадаем, прэс-служба беларускага МЗС заяўляла, што ў Нью-Ёрку ў рамках Генасамблеі ААН кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з Пека Хаавіста «шэраг пытанняў у сферы ўзаемнай цікавасці».

Чытайце таксама: Што значыць наскок на Беларусь у ААН. Піша Арцём Гарбацэвіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?