Часцей за ўсё ў Расіі прапануюць паездкі ў Сербію, якая бясплатна прышчапляе замежнікаў прэпаратамі BioNTech/Pfizer, AstraZeneca і Sinopharm.
Пуцёўка на тры дні, уключаючы пералёт, пражыванне, харчаванне, медыцынскую страхоўку і трансфер, каштуе каля €570.
Таксама ёсць туры для вакцынацыі ў Германію. Паездка ў Мюнхен з вакцынацыяй адной дозай прэпарата Pfizer/Biontech (неабходна дзве дозы) абыдзецца ў 580 еўра з чалавека, у Бадэн-Бадэн для вакцынацыі монадозай Johnson & Johnson — 870 еўра з чалавека. Кошты ўключаюць вакцынацыю, афармленне медыцынскага запрашэння, а вось пералёт, пражыванне і паслугі перакладчыка аплачваюцца дадаткова.
Чытайце таксама: Піневіч пра Pfizer: Нічым не лепшая за «Спутнік»
У СААЗ усё яшчэ ёсць прэтэнзіі да вытворчасці «Спутніка V». Калі вакцыну ўхваляць?





