Прэс-сакратар міністра — каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын напісаў у твітары, што людзей у форме ідэнтыфікавалі. Па яго словах, гэта салдаты паветрана-дэсантных частак, службы спецыяльнага прызначэння Памежнага камітэта ці АМАПа. Паводле Жарына, некаторыя вайскоўцы ўзброеныя снайперскімі вінтоўкамі.

Прэс-сакратар дадаў, што гэтыя згаданыя вайсковыя часткі прызначаны не для аховы мяжы, а для баявых дзеянняў.

Афіцыйных каментароў з беларускага боку пакуль не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна