Пра надвор'е на наступныя дні распавялі БелТА ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 24 верасня, на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах яны будуць моцныя. Днём усяго +9..+15. У Мінску +9, дажджы.
У суботу — кароткачасовыя дажджы і заходні парывісты вецер.
Днём +9..+16, у Мінску да +12.
У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы і +10..+16 цяпла, па Брэстчыне да +18.
Наступны тыдзень пачнецца з узмацнення ўплыву скандынаўскага антыцыклону. У такой сітуацыі аблокаў у небе стане менш, і верагоднасць ападкаў чакаецца невялікая. У панядзелак — сераду, 27-29 верасня, будзе пераважна без ападкаў.
Але днём усяго +7..+14, па паўднёвым захадзе да +16.





