На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Спецыяліст камітэта судовых экспертыз выявіў адбіткі пальцаў. Высветлілася, што яны належаць 20-гадоваму жыхару Лепеля, піша БелТА.
Хлопец быў затрыманы інспектарамі ДАІ праз дзень пасля здзяйснення злачынства.
За гэты час ён паспеў прадаць тэлефон па кошце, у некалькі разоў ніжэйшым за рынкавы. А за гэтыя грошы набыў аўтамабіль, на якім і быў спынены работнікамі ДАІ.





