Па стане на 21 верасня ў Беларусі зарэгістраваныя 520 286 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (днём раней — 518 369). Гэта значыць прырост за суткі склаў 1917 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У папярэднія суткі гэтая лічба складала 1941 чалавек.

За апошнія суткі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, памерлі 12 чалавек. Днём раней — таксама 12.

Ачунялі 505 923 пацыенты (днём раней — 504 561), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Выпісалі за суткі 1362 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0