Суд Заводскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Артура Хацько, якога вінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ), распавядае «Вясна».

Паводле следства, Хацько неаднаразова з 31 жніўня 2020 года па 30 красавіка 2021 года размяшчаў у чатах допісы з прапановамі блакавання руху транспарту, арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

Яго затрымалі 10 чэрвеня.

Падчас спрэчак пракурор казаў, што абвінавачаны віну прызнаў у поўным аб’ёме. У адкрытым доступе ў інтэрнэце размяшчаў заклікі выходзіць на вуліцу і парушаць закон у змове з неўстаноўленымі асобамі, што прывяло да масавых беспарадкаў і парушэння працы грамадскага транспарту 13, 20, 23, 27 верасня, 4, 18, 25 кастрычніка і 1 лістапада.

Матэрыяльны пазоў «Мінсктранса» склаў 237 рублёў 99 капеек.

У апошнім слове Хацько папрасіў прабачэння перад тымі, каму нашкодзіў, абяцаў больш не ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах.

Суддзя Анжэла Касцюкевіч вынесла прысуд — два гады калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0