БелТА
«Нават у гэты няпросты момант мы павінны прыняць дадатковыя меры па абароне інтарэсаў шматдзетных сем'яў і даць ім фінансавую дапамогу пры будаўніцтве жылля да дасягнення дзецьмі 23 гадоў (раней — да 18 гадоў)», — заявіў Лукашэнка.
Таксама плануецца павялічыць памер дзяржаўнай падтрымкі шматдзетным сем'ям на сяле, дзе муж або жонка працуюць у сельскай мясцовасці.
Акрамя таго, для стымулявання пераезду грамадзян у сельскую мясцовасць прапануецца даць магчымасць тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з абласных цэнтраў і Мінска пабудаваць жыллё з дзяржпадтрымкай у населеных пунктах з колькасцю да 20 тыс. чалавек.
Таксама на нараду былі вынесеныя прапанаваныя ўрадам падыходы да далейшага развіцця пенсійнай сістэмы.





