«Цытуе ў лістах мне вершы Бродскага па памяці, піша дзецям казку, як падарунак на дзень нараджэння, і кранальныя лісты маме і дачцэ, яго прынцэсе. Вельмі сумуе па сям’і».
Як адзначае Ніна, настрой ва Уладзя розны. Па яе словах, лісты родным сталі прыходзіць «больш-менш рэгулярна месяц таму». Ад жонцы Уладзю даходзіць толькі траціна лістоў, і мала ад сяброў, знаёмых і проста неабыякавых людзей.
Ніна Лабковіч заклікае падтрымаць мужа лістамі:
«Вельмі цяжка там без маральнай падтрымкі. Пішыце лісты. Гэта — турэмны кісларод!»
Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
«Галівудская гісторыя кахання». Хто такія Уладзь і Ніна Лабковічы





