Пасол Ватыкана сказаў:
«Я таксама ўдзячны ўладам, якія вырашылі ў Дзень народнага адзінства абвясціць амністыю, вызваліўшы 13 чалавек са зняволення.
Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям з’яднацца і вярнуцца на працу і ў свае святыні. Гэта, без сумневу, пойдзе толькі на карысць працэсу нацыянальнага прымірэння ў краіне дзеля агульнага дабра», — упэўнены ватыканскі дыпламат.
Нагадаем, раней стала вядома, што ўказам Лукашэнкі памілаваныя 13 чалавек.
Сярод памілаваных — асуджаныя па наступных артыкулах:
- 342 — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх,
- 369 — абраза прадстаўніка ўлады,
- 339 — хуліганства,
- 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці,
- 188 — паклёп у публічным выступе, СМІ ці інтэрнэце,
- 391 — абраза суддзі.
Спіс памілаваных:
- Віктар Каліноўскі — 2,5 года «хіміі» (арт. 339 КК, злоснае хуліганства), пакаранне заменена на «хатнюю хімію»
- Валерый Лоза — 2,5 года «хіміі» (арт. 369 КК, абраза прадстаўніка ўлады)
- Максім Шаўлінскі — 2 гады «хіміі» (арт. 188, паклёп)
- Ігар Быкоўскіх — 1,5 года «хіміі» (арт. 369 КК, абраза прадстаўніка ўлады)
- Яўген Каральчук — 1 год «хіміі» (арт. 370 КК, здзек з дзяржсімвалаў)
- Сяргей Рудзінскі — 1,5 года «хіміі» (арт. 369 КК, абраза прадстаўніка ўлады)
- Яўген Пашалюк — 2 гады «хіміі» (арт. 391 КК, абраза суддзі)
- Вадзім Сычык — 1 год «хіміі» (арт. 339 КК, хуліганства), пакаранне заменена на «хатнюю хімію»
- Аляксандр Баброў — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак)
- Юлія Кашаверава — 1,5 года калоніі (арт. 339 КК, злоснае хуліганства)
- Аляксей Коршун — 2,5 года калоніі (арт. 130 КК, распальванне сацыяльнай варожасці)
- Яўген Говар — 2,5 года калоніі (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак)
- Яўген Рапін — 3 гады «хіміі» (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак)





