Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Галоўным чынам гэта тыя, хто забяспечвае працу і жыццядзейнасць Пуціна, яго бяспеку. Хтосьці быў інфікаваны, і паколькі адбываюцца кантакты ўнутры групы, адбылося інфікаванне значнай колькасці людзей», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, успышка захворвання адбылася ў верасні, нягледзячы на тое, што «практычна ўсе, хто працуе з прэзідэнтам, вакцынаваны».

Пры гэтым Пяскоў адзначыў, што яму не вядомы ніводны выпадак, калі хвароба працякала б цяжка, так што выяўленне вялікай колькасці хворых не выклікае сумненняў у эфектыўнасці вакцынавання.

«Нават тыя, хто вакцынаваны, могуць стаць інфікаванымі. Разам з тым, мы неаднаразова казалі, што вакцына з вельмі высокім адсоткам абароны засцерагае вас ад рэанімацыі і ад смерці. Але пры гэтым вы можаце злавіць вірус і ў лёгкай форме ім перахварэць», — растлумачыў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0