Хто гэтыя людзі, пакуль невядома. Але адзначаецца, што гэта людзі, якія здзейснілі злачынства ў інтэрнэце і раскаяліся ў зробленым. У 9 з 13 ёсць непаўналетнія дзеці, і гэта стала адной з прычын змякчэння пакарання.

Нагадаем, што спісы на памілаванне Лукашэнку перадаў Юрый Васкрасенскі. Але па словах Чупрыс, у спісе не было вызначана крытэрыяў, па якіх гэтыя людзі павінны былі быць памілаваныя, частка з іх яшчэ не асуджаныя. Тыя, хто не напісаў прашэння, не былі памілаваныя, як і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.

Частку памілаваных не выпусцяць на волю, а зменяць форму пакарання: перавядуць з калоніі на хімію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0