Рашэнне прынята ў рамках намераў Літвы не дапусціць трапляння ў энергасістэму краіны электраэнергіі з АЭС у Астраўцы, якую Вільня лічыць небяспечнай, піша interfax.by.
Такім чынам, цяпер, пакуль не будзе дасягнутае новае пагадненне Літвы, Латвіі і Эстоніі аб гандлі электраэнергіяй з трэцімі краінамі (у тым ліку з Расіяй), Літва будзе кіравацца ўласнымі правіламі гандлю.
Старшыня Дзяржаўнага савета па рэгуляванні энергетыкі Літвы Рэнатас Поцюс раней заяўляў, што ў выніку гэтых прынятых Літвой мер аб'ём энергагандлю Латвіі з Расіяй павінен скараціцца прыкладна да 320 МВт.
Латвія і Эстонія гандлююць электраэнергіяй з Расіяй па непацверджанай Літвой методыцы. У выніку, на думку службовых асоб Літвы, электраэнергія з БелАЭС паступае ў Літву праз Латвію, што парушае прыняты Вільняй так званы «антыастравецкі» закон. Латвія сцвярджае, што гандлюе толькі расійскай электраэнергіяй.





