Фота з фэйсбука
Падчас ператрусу ў кватэры Шарэндаў была цешча Андрэя: у дакуменце, які ёй паказалі, быў цэлы шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса — каля дзясятка, піша reform.by.
Паводле Андрэя Шарэнды, цешча запомніла два артыкулы, па якіх ён праходзіць падазраваным: ч. 2 арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і арт. 289 («Акт тэрарызму»).
Раней на актывіста завялі крымінальныя справы па арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы») і арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»). Андрэй Шарэнда ўцёк з Беларусі.
Яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі з 3 студзеня. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.





