Каля 17:00 жанчына пайшла ў лес і не вярнулася. Пра яе знікненне ратавальнікам паведаміла яе дачка.

У старой жанчыны пры сабе быў мабільны, але ўстойлівай сувязі арганізаваць не атрымалася. Адзін раз яна адказала на званок унука, распавяла, што стамілася, спатыкнулася ў лужыне або ў балоце, упала і страціла свой кіёк. Таксама яна паведаміла, што праходзіла вайсковую частку, паляну. Аднак пунктаў, якія траплялі пад такое апісанне, у тым лесе было дастаткова, і канкрэтызаваць месца яе знаходжання не атрымалася.

Удзельнікі пошукавых работ (15 чалавек) разбіліся на групы і пачалі прачэсваць лес. Спецыялісты атрада «Зубр» на квадрацыкле аб'язджалі лясныя дарогі. У выніку вызначылі месца, што падыходзіла пад апісанне. Сталі тэлефанаваць жанчыне на мабільны.

Праз некаторы час ратавальнікі пачулі стогны і пайшлі на гукі. Пабачылі, што жанчына заблыталася ў бураломе. Пенсіянерку паклалі на насілкі і аднеслі да аўтамабіля. На ім яе вывезлі з лесу ды перадалі медыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0