Фота з фэйсбука
Па якім артыкуле ён быў асуджаны, пакуль невядома.
Раней Копціка асудзілі на 10 сутак за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Яго затрымалі 4 верасня.
Юрась Копцік — аршанскі краязнаўца і журналіст, шматгадовы арганізатар фэсту бардаўскай песні «Аршанская бітва», які праводзіўся ў гонар перамогі 8 верасня 1514 года.





