На таргах у Мінску 14 верасня даляр апусціўся на 0,66 капейкі (0,26%) да 2,4981 беларускага.
Курс еўра сёння не змяніўся — 2,9527.
Расійскі рубель сёння крыху падрос: на 0,29 капейкі да 3,4332 беларускага за 100 адзінак.
У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.
Мінімальны курс даляра да рубля ў гэтым годзе быў у сярэдзіне чэрвеня — 2,4810.





