Падчас працы на вышыні каля 40 м на вежавым кране машыністу стала блага і ён не мог спусціцца самастойна, паведамляе 112.by.
Вырашылі яго спусціць пры дапамозе альпінісцкага абсталявання і рыштунку.
Мужчыну перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду выратаваны быў шпіталізаваны з меркаваным дыягназам: нырачная коліка.





