Згодна з матэрыяламі следства, Барашка ў «Аднакласніках» з дапамогай мабільнага тэлефона змясціў пад фота каментар абразлівага зместу. На фотаздымку, які ў свой час нарабіў шмат шуму ў інтэрнэце, міліцыянт каленам стаіць на шыі аднаго з пратэстоўцаў. Падзеі адбыліся 12 ліпеня 2020 года ў Ганцавічах падчас адной з акцый.

Барашка прызнаў віну. У судзе паведаміў, што каментароў пад здымкам было шмат, але ён не лічыў іх.

У выніку суддзя Ігар Змушко вынес прысуд: тры гады хатняй хіміі) і 1500 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Раней за аналагічную абразу жыхар Жлобіна Мікалай Лёгкі быў пакараны двума гадамі звычайнай хіміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0