У выпісцы з АДР паведамляецца, што працэдура ліквідацыі кампаніі была запушчана 22 чэрвеня. Рашэнне аб ліквідацыі было прынята ўласнікам «Рэлсофт».

Згодна з АДР, 100% долі «Рэлсофт» належаць Яўгеніі Чарняўскай — дачцэ Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай.

Dev.by звязаўся з Яўгеніяй, каб удакладніць прычыны ліквідацыі «Рэлсофт». Яна коратка пракаментавала гэта рашэнне.

— Кампанія адпраўленая ў ліквідацыю ў сувязі з фактычнай немагчымасцю ажыццяўляць сваю гаспадарчую дзейнасць. Але гэты працэс вельмі доўга цягнецца. Дырэктар «Рэлсофт» цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Гэта звязана са справай «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ». Вядома, вельмі шкада. Кампанія існавала столькі гадоў.

«Рэлсофт» была ўтворана ў 2007 годзе на аснове існуючага з 1992 года дэпартамента распрацоўкі праграмнага забеспячэння УП «Надзейныя праграмы». Галоўным заказчыкам «Рэлфост» была нью-ёркская кампанія Instant Information Inc, якая займалася распрацоўкай тэхналогій апрацоўкі даных для Wall Street. Софт «Рэлсофт» у свой час выкарыстаў TUT.BY. Пра гэта ў каментары dev.by раней згадваў сузаснавальнік TUT.BY Кірыл Валошын.

Да нядаўняга часу «Рэлсофт» была рэзідэнтам ПВТ (уступіла ў чэрвені 2007 года). Але, мяркуючы з адсутнасці кампаніі ў абноўленым спісе рэзідэнтаў, з парку яе ўжо выключылі.

Па словах Яўгеніі Чарняўскай, гэта адбылося не па ініцыятыве «Рэлсофт». Кампаніі і асабіста ёй ніхто не паведамляў аб выключэнні з ПВТ, пра гэта яна даведалася ад dev.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?