У жніўні 2020-га Вадзім быў затрыманы сілавікамі і збіты. Яго выпусцілі праз суткі без якіх-небудзь дакументаў, ён трапіў у бальніцу. А пасля таго, як ён зняў пабоі, на яго завялі крымінальную справу па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), паведамляюць праваабаронцы.

Восенню Вадзім пакінуў Беларусь. На радзіме яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пастанавіў выдаць Вадзіма Беларусі. Расійскія праваабаронцы будуць рыхтаваць яго выпадак у Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Раней Расія экстрадавала баксёра з Маладзечна Аляксея Кудзіна, які быў у вышуку за падзеі 9-10 жніўня 2020 года. Потым у Маладзечне яго асудзілі да трох гадоў калоніі.

Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі экстрадыцыю беларускага спартсмена, але гэта не паўплывала на сітуацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?