Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль:

«Я пацвердзіў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і Грузіі. Мы абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах армяна-азербайджанскага ўрэгулявання — для гэтага патрэбныя ўмацаванне даверу і дыялог. Я асудзіў выкарыстанне Беларуссю нерэгулярнай міграцыі супраць дзяржаў-чальцоў ЕС», — дадаў Шарль Мішэль.

Нагадаем, 2-3 верасня міністры замежных спраў краін ЕС на нефармальнай сустрэчы асудзілі «цынічнае выкарыстанне мігрантаў і бежанцаў» Беларуссю для стварэння ціску на межах Літвы, Латвіі і Польшчы. У Еўрасаюзе заявілі, што працуюць над пятым пакетам санкцый у дачыненні да краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?