Крыху гумару з-за кратаў ад Андрэя Скурко: «Адзін з самых папулярных жартаў у нас — «Ідзі загуглі».
Што да карэспандэнцыі палітвязню, то ён наракае, што лістоў даходзіць нямнога. «Сябры, паспрабуйце дасылаць заказнымі, яны даходзяць куды лепш за звычайныя», — заклікае Паўліна Скурко.
Калі вы не ведаеце, што дасылаць у лістах Андрэю Скурко, дык ён сам просіць: дасылайце вершы Танка 1930-х гадоў (якраз тады сам паэт — дарэчы, яго сапраўднае сапраўднае прозвішча таксама Скурко, а Танк — гэта псеўданім — правёў у польскіх турмах амаль 2 гады).
Таксама сын Андрэя Скурко, Тамаш, атрымаў ад таты дасціпны і павучальны верш, якіх з няволі хутка назбіраецца на цэлы зборнік.
Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець ютуб.
Тэлефон у мамы —
Ён чароўны самы!
Ціснем на іконку —
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,
З камерай праграма
Ёсць для інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць,
Як прыгожа мама спіць!
Калі ласка, пішыце нашаніўцам:
Андрэю Генадзевічу Скурко, Ягору Аляксандравічу Марціновічу
220030 Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2.





