Так, вызвалены ад пасады суддзя гродненскага абласнога суда Уладзімір Яўхута, які 16 жніўня асудзіў на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму гарадзенца Леаніда Герасімлюка за нібыта «заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь праз інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 КК РБ)».

Герасімлюк прызнаны палітвязнем. Яўхута адмовіў яму ў выкліку на суд супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якія, са словаў гарадзенца, яго збівалі і аказвалі ціск на хворую маці.

Таксама звольнена старшыня суда Глусскага раёна Ніна Доўгіх. У публічных базах маюцца згадкі што ў 2020 годзе яна прысудзіла 25 базавых велічынь па палітычным артыкуле 23.34.

Не будзе больш працаваць суддзёй і Марына Леванчук з суда Маскоўскага раёна Брэста. У 2020 годзе яна прысудзіла па палітычных артыкулах 5 і 10 сутак, а таксама штраф у 20 базавых велічынь. 

Усе яны звольнены ў сувязі з «выхадам у адстаўку». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?