У відэа Голікаў кажа, што застаўся без усяго: без дома, без машыны, без дзяцей, — а на вуліцу яго выкінула дзяржава, за якую ён выходзіў.

«Калі ў вас яшчэ ўзнікне жаданне выходзіць за дзяржаву, за Лукашэнку ці за нешта не асабістае, не сваё — падумайце», — са слязьмі на вачах прамовіў блогер.

Аляксей Голікаў — блогер, які нечакана ўсплыў у медыяпрасторы ў 2020 годзе. Ён берасцеец, зарабляе на жыццё здачай нерухомасці ў арэнду і тым, што грыміруе нябожчыкаў.

Голікаў актыўна выказваўся ў падтрымку ўлады, пасля чаго «пайшоў на павышэнне». Ён трапіў на інтэрв’ю да Маркава на АНТ, сам рабіў гутаркі з Караевым, Васкрасенскім, Мукавозчыкам.

Але апошнім часам Голікаў пачаў крытыкаваць дзеянні ўлады: негатыўна выказваўся пра БРСМ, заяўляў, што «бчбшнікаў не перамаглі», пратэсныя настроі яшчэ тлеюць.

Чытайце таксама: Рыхтуе мёртвых да пахавання і аб’ядноўвае ябацек-інфлюенсераў. Што вядома пра блогера Голікава?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0