Пра яго знікненне паведаміў мэр Львова Андрэй Садовы ў фэйсбуку. Ён паабяцаў узнагароду таму, хто знойдзе ката, паведамляе «Украінская праўда». 

«Сябры, згубіўся наш кот Леўчык. Магчыма, ён спалохаўся выбуху, які прагрымеў сёння падчас антытэрарыстычных вучэнняў у гарадской радзе. Калі хто бачыў ці ведае дзе ён, тэлефануйце +380 322 975 905. Таму, хто знойдзе, абяцаем добры падарунак!)», — напісаў Андрэй Садовы.

Кот Леўчык пачаў жыць у Львоўскай радзе ў пачатку верасня 2020 года. Ён залез на дрэва каля балкона мэра і не змог злезці. Спачатку работнікі мэрыі шукалі гаспадароў жывёлы, але аказалася, што ён жыў на вуліцы.

Акрамя гэтага, Леўчык быў паранены іншым катом, таму яго вылечылі і «пасялілі» ў гарадской радзе. З тых часоў работнікі рады пачалі весці сацсеткі Леўчыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?