Але ваенны эксперт Аляксандр Алесін, якому мы задалі гэтае пытанне, лічыць, што гэта толькі «мастацкае прыхарошванне» і ў рэальнасці чакаць дзясяткаў авіяцыйных адзінак не выпадае.
Су-30СМ, які сёння прыбыў у Баранавічы для фарміравання вучэбна-баявога цэнтра сумеснай падрыхтоўкі Расіі і Беларусі. Фота: тэлеграм-канал міністэрства абароны.
«У нас ёсць кантракт з расіянамі на пастаўку дванаццаці Су-30СМ, з якіх чатыры мы ўжо атрымалі, у 2022-м плануюцца да атрымання яшчэ чатыры, і яшчэ чатыры — не вызначана калі. Я думаю, што тут гаворка менавіта пра гэтыя самалёты, планы былі абвешчаны даўно. Пры гэтым, закупка адбываецца ў крэдыт — агульная цана каля за ўсё каля 600 мільёнаў даляраў, якія прыйдзецца аддаваць», — лічыць Алесін.
«Таксама ў нас будзе падпісаны кантракт на чатыры ўдарныя верталёты Мі-35м, я так разумею, кантракт на фінальнай ступені», — сказаў Алесін.
Мі-35М
Аналітык Ягор Лебядок таксама лічыць, што гаворка пра «дзясяткі» наўрад ці імаверная. Але заўважае, што ў Беларусі будзе дзейнічаць сумесны ваенны падрыхтоўчы цэнтр, куды таксама могуць быць пастаўлены самалёты.
«Сапраўды, нейкія самалёты могуць прыбыць для навучання ў сумесным цэнтры ў Баранавічы, гэта будзе як бы сумесная маёмасць бакоў, або ў лізінгу. Але трэба разумець, што трэніровачныя самалёты хутка выкарыстоўваюць свой абмежаваны рэсурс, калі палёты адбываюцца некалькі разоў на дзень, іх хутка «злятаюць». Расіяне абавязваліся паставіць некалькі такіх самалётаў, гэта асобная пастаўка», — кажа Алесін.
Беларускія ваенныя сустракаюць расійскіх у Баранавічах 8 верасня. Фота: тэлеграм-канал міністэрства абароны.
Такім чынам, эксперты сыходзяцца на думцы, пакуль што заявы Лукашэнкі трэба ацэньваць у рамках старой, наяўнай інфармацыі аб пастаўках.





