Kremlin.ru

Kremlin.ru

Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Не, наколькі я ведаю, дакументы (падпісваць) не плануецца, але яшчэ раз паўтару: будзе прэс-канферэнцыя, і кіраўнікі дзяржаў інфармуюць пра тэмы, якія яны абмяркоўвалі», — сказаў Пяскоў, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Таксама Пяскоў заявіў, што Расія не ставіць пытанне аб прызнанні Беларуссю Крыма, гэта — суверэнная справа любой краіны. Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці будзе Уладзімір Пуцін на перамовах ставіць пытанне аб прызнанні Крыма.

Сёння Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацбяспекі Казахстана Карымам Масімавым сказаў, што на сустрэчы з Пуціным абмяркуе сітуацыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе і асабліва сітуацыю, звязаную з Афганістанам.

***

Раней беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка казаў, што ў рамках перамоваў 9 верасня Пуцін і Лукашэнка падпішуць «дарожныя карты» і «карты развіцця паглыблення інтэграцыі». Пасля пасольства Беларусі выдала заяву, у якой сказала, што Пуцін і Лукашэнка азнаёмяцца з вынікамі працы над праграмамі інтэграцыі і прымуць рашэнне па далейшых крокаў».

1 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, падпісаць дарожныя карты плануецца на Вышэйшым дзяржсавеце ў кастрычніку-лістападзе.

«Калі мы дамовімся канчаткова з прэзідэнтам Расіі 9-га, то 10-11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы зацвердзім на Вышэйшым дзяржсавеце», — сказаў тады Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0