«Дарагія мае сябры, браты і сёстры!

Сёння вельмі шмат увагі да «Мінскай праўды» і таго, што было там змешчана сёння [7 верасня]. Я лічу, што такі нізкапробны матэрыял не павінен заслугоўваць такой увагі.

Я хачу толькі яшчэ раз пацвердзіць сваю асабістую пазіцыю адносна пэўных спраў, якія між іншым былі ўзгаданыя ў гэтым матэрыяле.

Я заўсёды выступаў супраць гвалту, насілля, катаванняў, несправядлівасці, хлусні, рэпрэсій. Я не змяню гэтага свайго погляду, нягледзячы на пагрозы, шантаж і таму падобныя рэчы, з якімі мне прыходзіцца сутыкацца. Таксама і падобныя артыкулы не здольныя паўплываць на мой светапогляд, які базуецца на Евангеллі.

Бел-чырвона-белы сцяг — гэта ў хрысціянскай сімволіцы знак і сімвал уваскрослага Хрыста, гэта НЕ залежыць ад ідэолагаў, якія сёння шукаюць «аргументаў» супраць…

Гімн Магутны Божа даўно стаў часткай нашай літургіі, таму што гэта малітва за нашу краіну і наш народ, а калі гэта не падабаецца сучасным ідэолагам, гэта НЕ праблема Касцёла…

Мы сёння не ўжываем гэту малітву толькі таму, каб гэтым не раздражняць нікога…

Падобныя артыкулы не спрыяюць супакою і згодзе ў нашым грамадстве…

Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць….»

Адказ прэс-сакратара Беларускага касцёла на абразу «Мінскай праўды»: Мы молімся і за нашых ворагаў

Касцёл у Беларусі асудзіў публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0