Беларуская спартсменка, падпісантка ліста за сумленныя выбары Вольга Сафронава эмігравала ў Польшчу. Вершніца атрымала гуманітарную візу ў Польшчы і, магчыма, працягне сваю кар'еру ў складзе нацыянальнай зборнай.

Сафронава ўваходзіла ў зборную Беларусі па конным спорце на Алімпіядзе ў Токіа, аднак была выключаная са складу з-за таго, што яе конь падазраваўся ва ўжыванні допінгу. Тэсты не пацвердзілі гэтае абвінавачанне.

Прадстаўнік Сафронавай Томаш Вілінскі паведаміў, што спартсменка спадзяецца, што зможа працягнуць кар'еру ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0