36-гадовага Андрэя Купрэенку ўвесь гэты час трымалі ў рабстве на Паўночным Каўказе.

У 2007-м ён з'ехаў у Маскву на заробкі і знік.

Добрую навіну паведамілі ў расійскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якая займаецца пошукам людзей. У сваім Twitter яе прадстаўнік напісаў, што ўдалося знайсці беларуса пасля амаль 15 гадоў рабства, ён едзе дадому.

Падрабязнасці абяцаюць даць пазней. Аднак ужо цяпер вядома, што Купрэенка усё гэта час супраць сваёй волі знаходзіўся на тэрыторыі Дагестана, Чачні, Кабардзіна-Балкарыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0