Больш за ўсё — у Мінску (1738 рублёў).
Менш за ўсё — у Віцебскай вобласці (1033 рублі).
Нагадаем, 22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых.
«У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі — ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў», — сказаў Лукашэнка.





