У Светлагорску моцны вецер вырваў сасну з коранем. Дрэва ўпала на дом, разбіўшы вокны ў некалькіх кватэрах, паведамляе «Ранак».

Як распавялі жыхары дома, у які менавіта час усё адбылося, ніхто дакладна не ведае. Наступствы непагадзі заўважылі толькі раніцай. Ганна Якаўлеўна Палтаржыцкая жыве на 6-м паверсе. Крона хвоі пашкодзіла шкло рамы балкона ў яе кватэры.

— Я падышла — разбітае акно, ды і ўсё, — кажа Ганна Якаўлеўна. — Адразу нават і не зразумела, а потым гляджу, сасновыя іголкі на балконе. Думаю, адкуль яны ўзяліся. Прыгледзелася — ага. Выйшла на вуліцу, паглядзела. Потым патэлефанавала ў 115. Хвоя вельмі моцная была, я ніколі б не падумала, што ўпадзе. Яна на вачах нашых расла. Бачыце, колькі шышачак, ніякай хваробы, нічога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0