Белгідрамет паведамляе: у многіх раёнах Беларусі, у тым ліку ў Мінску, заўтра прагназуецца заходні і паўночна-заходні вецер парывамі 15-20 м/с.
Таксама пройдуць дажджы, ноччу чакаецца +3..+9°С, удзень ад +13°С па поўначы да +20°С па поўдні краіны.
У Мінску таксама прагназуюць дождж і +15..+17°С.





