Згодна з матэрыяламі справы, Алена Гнаўк 20 красавіка, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас Лукашэнкі.

Як паведаміла сама Алена, памочнік пракурора Аляксей Бараноўскі, які падтрымліваў абвінавачванне на «справе карагодаў», напісаў дакладную запіску на імя пракурора Брэста, у якой засведчыў «нанясенне цяперашняму прэзідэнту Лукашэнку цяжкай абразы, што ўнясе напружанне і дэстабілізацыю ў краіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?