Днём 31 жніўня ў службу 101 паступіла паведамленне, што на даху двухпавярховага дома па вул. Будзёнага знаходзіцца дзіця. Да месца выкліку неадкладна накіраваліся падраздзяленні ратавальнікаў, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і супрацоўнікі міліцыі.
На краю скатнага даху сядзела дзевяцігадовая дзяўчынка. Байцы МНС разгарнулі куб жыцця і паставілі драбіны. Да гэтага моманту з дзяўчынкай устанавіла славесны кантакт сведка здарэння.
Жанчына разам з ратавальнікамі паднялася па аўталесвіцы. Пасля ўгавораў дзяўчынка пагадзілася спусціцца ўніз. Дзіця перадалі лекарам хуткай дапамогі.





