Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 31 жніўня правяла сустрэчу з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам.
Качанава адзначыла, што сённяшняя сустрэча прадыктавана часам. «[Раней] мы абмяркоўвалі падыходы і праграму далейшых сумесных дзеянняў у працы сістэмы, якая дазваляе эфектыўна ўплываць на негатыўныя працэсы, звязаныя з п'янствам і алкагалізмам. Прыйшоў час падвесці пэўныя вынікі сумеснай дзейнасці», — адзначыла Наталля Качанава.
Яны абмеркавалі таксама пытанні духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і моладзі, супрацоўніцтва дзяржавы і царквы і іншыя.





