У Мінску знайшлі малога хлопчыка. Зараз шукаюць бацькоў
Сёння каля 13:50 быў знойдзены малы, які знаходзіўся без суправаджэння дарослых каля дома № 75 па вул. Альшэўскага, паведамляе прэс-служба МУС.
Хлопчыку на выгляд 2-3 гады, рост 80=90 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя, кароткія.
Міліцыя просіць, калі нешта вядома пра дзіця ці яго бацькоў, паведаміць у Фрунзенскае РУУС Мінска: 207-67-67; або 102.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ