У развітальным паведамленні Казловіч паведаміў, што сыходзіць у афлайн на перазагрузку. Цяпер галоўным рэдактарам будзе Мікалай Градзюшка, які шмат гадоў працуе ў Onliner, а да гэтага працаваў у дзяржаўнай газеце «Рэспубліка». Казловіч прышоў у Onliner дзесяць гадоў таму з «Савецкай Беларусіі».
Onliner — апошняе буйное незалежнае анлайн-медыя ў Беларусі, якое мае статус СМІ. Партал асвятляў масавыя акцыі пратэсту, аднак апошнія месяцы палітычных навінаў амаль не засталося. У найбліжэйшы час іх стане яшчэ менш.





