Пасля праходжання праграмы школьнікі павінны ведаць:
— змест паняццяў, звязаных з правамі чалавека;
— чаму дзяржава парушае правы чалавека;
— гісторыю выбітных праваабаронцаў.
Школьнікаў мусяць пазнаёміць з паняццем «праваабаронца» і сфарміраваць «каштоўнаснае стаўленне» да іх.
Рашэнне Міністэрства адукацыі выглядае дзіўным на фоне рэкорднага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Знакавыя праваабаронцы, якія больш за 20 гадоў адстойвалі правы беларусаў, цяпер за кратамі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леанід Судаленка, Уладзь Лабковіч.
Таксама школьнікам патлумачаць паняцці «ўласнае меркаванне» і «свабода слова». Тым часам за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 29 палітвязняў, якія працавалі ў незалежных медыя.
Апроч таго, дзеці павінны засвоіць, як працуюць выбары. У рэкамендацыях ёсць прапанова дыскусій на тэму таго, хто мае быць старастам класа і на які тэрмін яго трэба абіраць.
Нагадаем, што ў новым навучальным годзе таксама з'явіцца факультатыў па асновах праваслаўнай культуры. Апроч таго, у кожнай школе будуць працаваць ваенныя кіраўнікі, з іх дапамогай улады разлічваюць павялічыць патрыятызм у школьнікаў.





