«Мы разглядаем праект як адзіны ў развіцці нашага паўночнага кластара. Да канца 2021 г. плануем цалкам аб'яднаць «Янгпур» і «Пурнафту», — цытуе прэс-служба дырэктара «Янгпура» Аляксандра Палякова.

Паводле яго слоў, перамовы з банкам і былым уладальнікам вяліся больш за год. З набыццём «Пурнафты» агульная плошча актываў «Янгпура» наблізіцца да 2000 квадратных кіламетраў.

«Пурнафта» працуе на рынку з 2007 года. Кампанія займаецца пошукам, разведкай, здабычай нафты і спадарожнага нафтавага газу на Усць-Пурэйскім ліцэнзійным участку, які прымыкае да Ізвесцінскага ўчастка (гэта — Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга).

«Пурнафта» мае фонд з 69 свідравін. «Янгпур» стала на 100% заснавальнікам ТАА «Пурнафта». 

«Беларуснафта» ў 2013 годзе выкупіла «Янгпур». Гэта першы і адзіны беларускі актыў, які здабывае нафту ў Расіі.

Сёлета праект па здабычы ацэньваецца ў 316 000 тон нафты і газакандэнсату і 1,23 мільярда кубаметраў спадарожнага і прыроднага газу. Кампанія раней набыла Паўднёва-Тыдэацінскі ўчастак, які ёй трэба будзе асвойваць з нуля, у адрозненне багатага інфраструктурай «Пурнафты» Усць-Пурэйскага ўчастка.

Плануецца, што з увядзеннем гэтага ўчастка здабыча «Янгпура» з улікам набытай «Пурнафты» дасягне аб'ёму здабычы вуглевадародаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, у ліпені Лукашэнка падпісаў ўказ, паводле якога «Беларуснафту» вывелі з падпарадкавання «Белнафтахіму», калі канцэрн трапіў пад амерыканскія санкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0