У дырэктыве сказана, што такое рашэнне прынялі на фоне цяжкасцяў, якія ўзніклі ў Афганістане. ЦБ загадаў усім прыватным банкам краіны аднавіць працу і адзначыў, што кліенты могуць ажыццяўляць электронныя пераводы сродкаў.

Дырэктыва выйшла праз некалькі гадзін пасля таго, як сотні людзей выйшлі на вуліцы Кабула, пратэстуючы супраць закрыцця банкаў і пунктаў абмену валюты. Удзельнікі дэманстрацыі прасілі, каб ім выдалі хоць бы частку грошай.

Банкі Кабула перасталі працаваць 15 жніўня пасля таго, як горад занялі баевікі руху «Талібан». Удзельнікі руху раней абвясцілі, што ўсе банкі адновяць працу 25 жніўня, але многія так і засталіся закрытыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0