Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў за прысутнасць блока NATO ў Чорным моры.

Пра гэта ён сказаў на брыфінгу ў Кішынёве пасля чатырохбаковай сустрэчы з прэзідэнтамі Малдовы, Польшчы і Румыніі.

Ён прапанаваў Малдове і Румыніі далучыцца да ўзмацнення ваенна-марскога ўзаемадзеяння ў рэгіёне Чорнага мора.

Акрамя таго, ён адзначыў ваенную пагрозу вакол Украіны. «Крытычным з'яўляецца яе ўзровень з поўначы, дзе Беларусь выкарыстоўваюць сёння як дадатковы плацдарм агрэсіўных дзеянняў. Іншыя пастаянныя крыніцы пагрозы — расійскія войскі ў прыднястроўскім рэгіёне Малдовы, у Абхазіі», — сказаў прэзідэнт.

Прэзідэнты Украіны, Румыніі і Польшчы знаходзяцца ў Кішынёве, дзе бяруць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 30-годдзя незалежнасці Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0