dpsu.gov.ua
Напярэдадні вечарам у пункт пропуску «Сянькоўка» прыбылі трое грамадзян Беларусі, якія паказалі сертыфікаты аб вакцынацыі, піша РБК-Украіна.
«Падчас праверкі дакументаў памежнікі высветлілі, што дадзеная вакцына, «Спутнік V» беларускай вытворчасці, не ўключана ў пералік для выкарыстання ў экстранных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Памежнікі адмовілі грамадзянам суседняй краіны ва ўездзе ва Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым мужчына прапанаваў памежнікам 50 даляраў, каб яго з сям'ёй прапусцілі.
Грошы канфіскаваныя, а беларусаў не прапусцілі праз мяжу.
Беларусу пагражае вялікі штраф.